Методыка развіцця беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту
Аўтары: Н.С.Старжынская, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры методык дашкольнай адукацыі
Дубініна Д.М., кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі
Вучэбная праграма па навучальнаму курсу “Методыка развіцця беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту” накіравана на паспяховую рэалізацыю мэтаў і задач навучання методыцы развіцця беларускага маўлення ў сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму педагогаў дашкольнай адукацыі ва ўстановах вышэйшай педагагічнай адукацыі першай ступені.
Задачы выкладання навучальнагат курса заключаюцца ў фарміраванні сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый, аснова якіх заключаецца ў ведах і ўжыванні: сучасных канцэпцый і тэхналогій навучання другой мове, развіцця беларускага маўлення і навучання нацыянальнай роднай мове дзяцей дашкольнага ўзросту ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму; эфектыўных метадаў і прыёмаў развіцця беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту;
Усяго на навучальны курс адводзіцца 8 акадэмічных гадзін: тэарэтычныя і практычныя заняткі.
Записаться на курс можно здесь.