Методыка развіцця беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту
Цэнтр дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва» 30 лістапада 2017 года арганізаваў правядзенне навучальнага курса на тэму: «Методыка развіцця беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту».
Аўтары і выкладчыкі навучальнага курса — Н.С.Старжынская, доктар педагагічных навук, прафесар кафедры методык дашкольнай адукацыі і Д.М.Дубініна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі ставілі сваёй мэтай фарміраванне сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый, развіццё беларускага маўлення і навучання нацыянальнай роднай мове дзяцей дашкольнага ўзросту ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму.
Пасля заканчэння курса слухачы атрымалі даведкі аб навучанні дзяржаўнага ўзору і сертыфікаты ўдзельнікаў і выказалі вялікую ўдзячнасць за магчымасць авалодання практычнымі навыкамі працы з дзяцьмі ў беларускамоўным асяроддзі.